Беларуская Служба

Мінздароўя выдзеліць дадаткова больш за 60 мільёнаў еўра на анкалогію

27.04.2023 18:03
Згаданыя сродкі будуць прызначаныя на выкананне задач Нацыянальнай анкалагічнай сеткі.
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар КраскаPAP/Radek Pietruszka

Міністэрства аховы здароўя выдзеліць дадаткова 279 мільёнаў злотых (амаль 61 мільён еўра) на анкалогію. Згаданыя сродкі будуць прызначаныя на выкананне задач Нацыянальнай анкалагічнай сеткі.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў, што на каардынатараў у анкалагічных цэнтрах будзе выдаткавана больш за 84 мільёны злотых(больш за 18 мільёнаў еўра).

- Каардынатар, які з'яўляецца памочнікам лекара, рэгіструе візіты, арганізоўвае дыягностыку і тлумачыць пацыенту ўсю працэдуру. Каардынатар не абавязкова павінен быць медыкам, але асобай вельмі спагадлівай і адкрытай на пацыентаў.

Астатнія сродкі пойдуць на фінансаванне спецыялізаваных цэнтраў, якія займаюцца дыягностыкай і лячэннем рака малочнай залозы і рака тоўстай кішкі, а таксама на правядзенне даследаванняў у сертыфікаваных патолагаанатамічных лабараторыях.

IAR/аз