Беларуская Служба

Польскі Чырвоны Крыж атрымаў узнагароду ад амерыканскага Чырвонага Крыжа

29.04.2023 09:18
«Міжнародная ўзнагарода за гуманітарную службу» з’яўляецца вынікам дзейнасці не толькі польскага Чырвонага Крыжа, але і ўсяго польскага грамадства пасля расійскага ўварвання ва Украіну.
Аўдыё

Польскі Чырвоны Крыж атрымаў штогадовую гуманітарную ўзнагароду амерыканскага Чырвонага Крыжа. Пасля атрымання ўзнагароды ў Вашынгтоне сябра праўлення Польскага Чырвонага Крыжа Міхал Мікалайчык сказаў, што гэта знак удзячнасці палякам за дапамогу Украіне

Міхал Мікалайчык адзначыў, што «Міжнародная ўзнагарода за гуманітарную службу» з’яўляецца вынікам дзейнасці не толькі польскага Чырвонага Крыжа, але і ўсяго польскага грамадства пасля расійскага ўварвання ва Украіну, якое выклікала безліч пакутаў:

-Гэтая хваля вялікага няшчасця была сустрэтая хваляй чалавечнасці і спачування. Беспрэцэдэнтна тое, як палякі адкрылі свае сэрцы, дамы, кампаніі, склады, розумы, гаманцы, каб адказаць на гэтую хвалю няшчасцяў.

У дапамозе ўкраінцам задзейнічана 10 тысяч валанцёраў і сяброў польскага Чырвонага крыжа. Кошт гэтай падтрымкі складае чвэрць мільярда злотых. Польскі Чырвоны Крыж накіравалі ва Украіну больш за 800 канвояў з гуманітарнай дапамогай, сумарнай цаною 250 мільёнаў злотых.

Прэмія паўстала ў 1988 года, яна прысуджаецца арганізацыям, якія прадэманстравалі выключную адданасць справе прасоўванню прынцыпаў руху Чырвонага Крыжа.

iar/ez