Беларуская Служба

Каля 7 тысяч палякаў чакаюць рэпатрыяцыі з Казахстана

02.05.2023 11:29
Працэс рэпатрыяцыі палякаў з Казахстана не завершаны. 
.
.PAP/Darek Delmanowicz

-Мы хочам паскорыць гэты працэс. Гэта будзе адзін з выклікаў да канца паўнамоцтваў прэзідэнта Анджэя Дуды, - заявіў у аўторак у эфіры Трэцяга канала Польскага радыё міністр канцылярыі прэзідэнта Анджэй Дэра.

Дэра спыталі пра працэс рэпатрыяцыі палякаў з Казахстана. «Яна не скончаная. На дадзены момант чакаюць каля 7 тысяч палякаў, якія хочуць вярнуцца ў Польшчу. Апошнімі гадамі паскорылася ўся працэдура і пераезд палякаў, якія жывуць у Казахстане, у Польшчу», – сказаў прэзідэнцкі міністр у Польскім радыё.

Ён таксама паведаміў, што Канцылярыя прэзідэнта працуе над тым, каб як мага больш палякаў, якія выкажуць такое жаданне, вярнуліся на радзіму. «Я спадзяюся, што да канца прэзідэнцтва Анджэя Дуды ўдасца прывезці значную колькасць гэтых людзей у Польшчу. Гэта будзе адным з выклікаў да канца прэзідэнцкага тэрміну», – адзначыў ён.

Дэра паведаміў, што вядзецца як канцэптуальная, так і статутная праца. «Цяпер мы працуем над тым, каб паскорыць гэты працэс, і каб як мага больш палякаў вярнулася на нашу радзіму», – адзначыў ён.

З 2002 году 2 траўня адзначаецца Дзень палякаў замежжа. Нацыянальнае свята было ўстаноўлена Сеймам Рэспублікі Польшча па ініцыятыве Сенату. Такім чынам былі ўшанаваныя людзі, якія жылі за межамі Польшчы, якія змагаліся за незалежнасць Польшчы і выказвалі сваю прыхільнасць да Рэспублікі Польшча.

2 траўня таксама адзначаецца Дзень сцяга Рэспублікі Польшча, які быў заснаваны ў 2004 годзе.

ав