Беларуская Служба

Станіслаў Жарын: Мотаклуб «Начныя ваўкі» – адна з формаў імперскай дзейнасці Расіі

03.05.2023 08:35
Упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын заявіў, што мотаклуб «Начныя ваўкі» – гэта адна з формаў імперскай дзейнасці Расіі. Штогод у маі  «Начныя ваўкі» арганізуюць паездку з Масквы ў Берлін.
Stanisław Żaryn w studiu Polskiego Radia dla Zagranicy
Stanisław Żaryn w studiu Polskiego Radia dla ZagranicyEwa Plisiecka/PRdZ

На думку Станіслава Жарына, расійская прапаганда выкарыстоўвае «Начных ваўкоў», якія шмат у чым падтрымліваюць Крэмль, а дзейнасць «матацыклістаў» выходзіць далёка за рамкі мотаклуба.

Станіслаў Жарын адзначае, што «Ваўкі» актыўна займаюцца дзейнасцю, звязанай з гістарычным рэвізіянізмам і маніпуляцыямі іміджам СССР. Акрамя таго, у апошні год яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць Украіны, і многія паведамленні – у тым ліку паведамленні ў СМІ – паказваюць, што група вядзе незаконную дзейнасць у дасягненні расейскіх імперскіх мэтаў. «Гэтае фармаванне гадамі інфільтраванае расійскімі спецслужбамі, і ў тым ліку расейскія вайскоўцы і найміты вядуць дзейнасць у так званым клубе», – падкрэсліў Станіслаў Жарын. Іх паездку ў Берлін трэба разглядаць як прапагандысцкую аперацыю Расіі.

Упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын папярэджвае, дзейнасць «Начных ваўкоў» выклікае прыязнасць у многіх колах, якія не разумеюць ці не хочуць разумець, з чым маюць справу. На думку Станіслава Жарына, гэта хаваецца пад фасадам «мотаклуба», які можа прыцягнуць людзей, якія любяць «свабоду» і папулярны від баўлення часу – катанне на матацыклах. «Але нельга быць наіўным. Дзейнасць групоўкі не мае нічога агульнага са свабодай. Расійскія байкеры – салдаты рэжыму. У метафарычным і прамым сэнсе», – падкрэсліў ён у запісе.

IAR/ вх