На думку Станіслава Жарына, расійская прапаганда выкарыстоўвае «Начных ваўкоў», якія шмат у чым падтрымліваюць Крэмль, а дзейнасць «матацыклістаў» выходзіць далёка за рамкі мотаклуба.
Станіслаў Жарын адзначае, што «Ваўкі» актыўна займаюцца дзейнасцю, звязанай з гістарычным рэвізіянізмам і маніпуляцыямі іміджам СССР. Акрамя таго, у апошні год яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць Украіны, і многія паведамленні – у тым ліку паведамленні ў СМІ – паказваюць, што група вядзе незаконную дзейнасць у дасягненні расейскіх імперскіх мэтаў. «Гэтае фармаванне гадамі інфільтраванае расійскімі спецслужбамі, і ў тым ліку расейскія вайскоўцы і найміты вядуць дзейнасць у так званым клубе», – падкрэсліў Станіслаў Жарын. Іх паездку ў Берлін трэба разглядаць як прапагандысцкую аперацыю Расіі.
Упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын папярэджвае, дзейнасць «Начных ваўкоў» выклікае прыязнасць у многіх колах, якія не разумеюць ці не хочуць разумець, з чым маюць справу. На думку Станіслава Жарына, гэта хаваецца пад фасадам «мотаклуба», які можа прыцягнуць людзей, якія любяць «свабоду» і папулярны від баўлення часу – катанне на матацыклах. «Але нельга быць наіўным. Дзейнасць групоўкі не мае нічога агульнага са свабодай. Расійскія байкеры – салдаты рэжыму. У метафарычным і прамым сэнсе», – падкрэсліў ён у запісе.
IAR/ вх