Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Дзякуючы ЗША і Польшчы Украіна змагаецца і ў стане ў гэтай вайне перамагчы

04.05.2023 11:02
Учора амбасадары краін ЕС ухвалілі папярэднюю згоду ў Еўрасаюзе на сумесныя закупкі боепрыпасаў для Украіны.
Аркадыюш МулярчыкPR24

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Аркадыюш Мулярчык ацаніў, што нядаўнія рашэнні заходніх краін аказаць ваенную падтрымку Украіне вельмі важныя, бо скарачаюцца рэсурсы ўзбраення на фронце.

Учора амбасадары краін ЕС ухвалілі папярэднюю згоду ў Еўрасаюзе на сумесныя закупкі боепрыпасаў для Украіны. У сваю чаргу адміністрацыя ЗША анансавала новы пакет ваеннай дапамогі на суму каля 300 мільёнаў долараў.

Госць Трэцяй праграмы Польскага радыё падкрэсліў, што польскі ўрад меў вялікі ўплыў на гэтыя рашэнні:

-Гэта вельмі важна, паколькі гэтая вайна доўгатэрміновая. Тэхніку трэба рамантаваць, паколькі яна эксплуатуецца ў экстрэмальна хуткім тэмпе. Таму рашэнне аб выдзяленні сродкаў на канкрэтна мілітарную дапамогу Украіне важнае. Думаю, не было б гэтага рашэння, калі б не пазіцыя Польшчы. Дзякуючы таму, што мы з’яўляемся лідарамі ў націсках аб прыняцці гэтых рашэнняў, дзякуючы ЗША і Польшчы Украіна змагаецца і ў стане ў гэтай вайне перамагчы.

Доўгі час пагадненне ЕС аб закупках боепрыпасаў блакавалася Францыяй. Зараз усе працэдуры павінны завяршыцца на працягу некалькіх дзён. На сумесныя закупкі саюз выдзеліў мільярд еўра.

ав

ЗША выдзяляць 300 мільёнаў долараў дапамогі Украіне

04.05.2023 08:09
Адміністрацыя ЗША анансавала новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму каля 300 мільёнаў долараў.