Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда прыедзе на каранацыю караля Карла III

04.05.2023 12:56
Каранацыя прызначаная на суботу, 6 траўня.
    III
Рэпетыцыя каранацыі караля Карла III у ЛонданеPAP/EPA/ANDY RAIN

Прэзідэнт Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзер-Дуда прыедуць на каранацыю караля Карла III. Падрабязнасці паведаміў кіраўнік дэпартамента міжнароднай палітыкі прэзідэнта Марцін Пшыдач. Каранацыя прызначаная на суботу, 6 траўня.

На заўтра запланаваны візіт прэзідэнта Польшчы і першыя сустрэчы. На вечар пятніцы запланаваны кактэйль-сустрэча, у якой прымуць удзел як каранаваныя асобы, так прэзідэнты і прэм'ер-міністры. Яна пройдзе ў Букінгенскім палацы. У суботу цырымоніі каранацыі будзе папярэднічаць шэсце ад Букінгенскага палаца да Вестмінстэрскага абацтва.

Марцін Пшыдач паведаміў, што з нагоды цырымоніі каранацыі Анджэй Дуда сустрэнецца з кіраўнікамі шэрагу краін, у тым ліку з прэмʼер-міністрамі Вялікабрытаніі і Канады. Марцін Пшыдач адзначыў, што гэтыя перамовы пройдуць за кулісамі.

Каранацыя адбудзецца ў Вестмінстэрскім абацтве ў суботу ў 11:00 па лонданскім часе.

ав

На каранацыі Карла ІІІ дыктатараў не будзе

04.05.2023 12:03
На цырымоніі будуць адсутнічаць, між іншым, прадстаўнікі Расіі, Ірана, Сірыі, Афганістана, Беларусі, Бірмы і Венесуэлы.