Беларуская Служба

ЗША дадуць Польшчы восем сучасных штурмавых верталётаў «Апачы»

06.05.2023 09:25
«Апачы» будуць знаходзіцца ў Польшчы, пакуль краіна не закупіць 96 уласных верталётаў гэтага тыпу.
Кіраўнік Мінабароны Польшчы сустрэўся ў Вашынгтоне з міністрам абароны ЗША Лойдам ОсцінамPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

ЗША прадаставяць Польшчы штурмавыя верталёты «Апачы» (Apache), якія ўзмоцняць абарончы патэнцыял краіны, паведаміў пасля візіту ў Пентагоне віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak). Кіраўнік Мінабароны Польшчы сустрэўся ў Вашынгтоне з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам.

Польшчa атрымае восем сучасных верталётаў «Апачы». Праз некалькі тыдняў пачнецца навучанне польскіх пілотаў, дадаў міністр Блашчак:

- «Апачы» важныя, таму што яны добра працуюць з танкамі «Абрамс»(Abrams). Яны паступяць на ўзбраенне ўсходняга флангу Паўночнаатлантычнага альянсу, у прыватнасці 18-й механізаванай дывізіі.

«Апачы» будуць знаходзіцца ў Польшчы, пакуль краіна не закупіць 96 уласных верталётаў гэтага тыпу. Міністр Блашчак таксама сказаў, што дамова аб прадастаўленні Польшчы штурмавых верталётаў мае выключны характар і вынікае з вельмі цесных польска-амерыканскіх адносінаў.

IAR/аз