Беларуская Служба

Польшча патрабуе прадаўжэння забароны на імпарт часткі ўкраінскіх сельскагаспадарчых прадуктаў

06.05.2023 12:27
Міністр сельскай гаспадаркі запэўніў аб працягу маніторынгу прадукцыі, якая імпартуецца з Украіны.
Міністр сельскай гаспадаркі Роберт ТэлюсPAP/Radek Pietruszka

Польшча будзе працягваць сачыць за імпартам з Украіны. Гаворка ідзе пра такія прадукты, як яйкі, мука, мяса птушкі, яблычны сок і мяккая садавіна, якіх не ахапіла забарона Еўракамісіі на ўвоз у пяць краін, якія мяжуюць з Украінай, часткі сельскагаспадарчых прадуктаў.

Нагадваем, на пачатку траўня ЕС увёў забарону на ўвоз у Польшчу, Балгарыю, Румынію, Славакію і Венгрыю пшаніцы, кукурузы, рапсу і сланечніку з Украіны. Астатнія прадукты застаюцца пад наглядам Еўракамісіі, якая ў неабходнасці можа ўвесці ў дачыненні да іх квоты і пошліны.

Міністр сельскай гаспадаркі Роберт Тэлюс(Robert Telus) запэўніў, што спрэчныя прадукты застануцца пад кантролем:

- Мы плануем надалей канваяваць гэтыя тавары; пільнаваць, каб яны выехалі з Польшчы. Мы хочам ведаць – адкуль яны прыязджаюць, дзе разгружаюцца і ці канчаткова пакідаюць тэрыторыю Польшчы. Гаворка ідзе пра тое, каб украінскі імпарт не парушыў польскага рынку.

Роберт Тэлюс падкрэсліў, што Польшча разам з Балгарыяй, Румыніяй, Славакіяй і Венгрыяй таксама будзе хадайнічаць за прадаўжэнне цяперашняй забароны на імпарт часткі сельскагаспадарчых прадуктаў, якая дзейнічае да 5 чэрвеня.

IAR/аз

ЕС выдзеліць мільярд еўра на пакупку снарадаў для Украіны

06.05.2023 08:28
Гаворка ідзе пра снарады калібру 155 мм, а таксама пра магчымасць фінансавання закупкі ракет.