Беларуская Служба

З ліпеня Польшча адменіць рэжым эпідэмічнай пагрозы

06.05.2023 17:32
Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла, што больш не лічыць COVID-19 надзвычайнай пагрозай для свету.
  COVID-19
Тэст на COVID-19fernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain

Да ліпеня ўсе ўстановы і кампаніі павінны быць падрыхтаваны да функцыянавання, як да пандэміі, заявіў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска. З 1 ліпеня Польшча адмяняе рэжым эпідэмічнай пагрозы ў сувязі з эпідэміяй віруса SARS-CoV-2.

Рэжым эпідэмічнай пагрозы быў уведзены год таму.

Учора Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла, што больш не лічыць COVID-19 надзвычайнай пагрозай для свету. СААЗ сцвярджае, што вірус SARS-CoV-2 усё яшчэ прысутнічае і можа нас здзівіць, хаця з пачатку года колькасць інфекцый знізілася на 95 працэнтаў.

У выніку COVID-19 за час пандэміі каранавіруса памерлі як мінімум 20 мільёнаў чалавек.

IAR/аз