Амбасадар Польшчы ў Расіі заявіў, што расійская прапаганда яго не запалохае. Такім чынам дыпламат пракаментараваў заявы былога амбудсмэна РФ па справах дзяцей Паўла Астахава з заклікам да забойства амбасадара РП у Маскве. Кшыштаф Краеўскі(Krzysztof Krajewski) заявіў, што будзе працягваць выконваць свае абавязкі:
- Гэткія выказванні, якія пры дапамозе папулярнага тэлеканала, прагучалі апошнім часам у грамадскай прасторы, мелі на мэце запалоханне не толькі мяне, але таксама іншых дыпламатаў. Я буду працягваць сваю місію і не дазволю сябе запалохаць.
Амбасадар Кшыштаф Краеўскі заявіў, што людзі, якія крытыкуюць агрэсію Расіі супраць Украіны і забойствы, учыненыя ва Украіне, непакояць улады ў Маскве. Ён лічыць, што з-за гэтага на яго і на дыпламатаў некаторых краін аказваецца ціск у прапагандысцкай сферы.
IAR/аз