Беларуская Служба

Польскі валанцёр пра сітуацыю на ўсходзе Украіны

07.05.2023 13:00
Сітуацыя на большасці ўчасткаў фронту на ўсходзе Украіны стабілізавалася.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MYKOLA TYS Dostawca: PAP/EPA

Інтэнсіўныя баі працягваюцца ў раёне Бахмута, Мар'інкі і Аўдзееўкі. Акрамя таго, расіяне спрабуюць аслабіць баявы дух украінцаў, абстрэльваючы мэдычныя пункты ў бліжэйшым тыле фронту.

Нядаўна ў Аўдзееўку з гуманітарнай дапамогай дабраўся польскі валанцёр і баявы медык Дар'юш Прасіньскі. Яшчэ нядаўна гораду пагражала поўная адрэзанасць ад свету, вакол яго вяліся жорсткія баі. Аўдзееўка знаходзілася пад моцным абстрэлам расіян, а тыя, што засталіся ў горадзе мірныя жыхары былі вымушаныя пастаянна хавацца ў падвалах. Цяпер яны паціху пакідаюць свае сховішчы. «Няма ніводнага кавалка дома, дзе б не было слядоў бомбаў. Самы вялікі кантраст у тым, што гэтыя людзі ўсё яшчэ жывуць там. Я размаўляў з бабулякай, якая палола агарод. Навокал былі варонкі ад бомбаў, а яна даглядала кветкі», — распавяла польская валанцёрка.

Рускія рашуча скарацілі колькасць наступальных дзеянняў на ўсім працягу фронту і пачалі падрыхтоўку да абароны. Яны працягваюць абстрэлы тэрыторыі Украіны. Яны сканцэнтраваны на пунктах канцэнтрацыі ўкраінскіх сіл і на медыцынскіх пунктах. За апошнія дні ў Данецкай вобласці было знішчана як мінімум некалькі такіх пляцовак, у тым ліку адна ў Канстанцінаўцы. «Яны спрабуюць знішчыць медыцынскія пункты, каб не было магчымасці ратаваць параненых. Такім чынам яны хочуць знішчыць баявы дух украінскай арміі, бо калі няма медыкаў, хто нас ратуе», — сказаў Дарыюш Прасіньскі.

За апошнія суткі расійскія войскі нанеслі шэсць ракетных удараў па тэрыторыі Украіны — па гарадах Часаў Яр, Канстанцінаўка і Херсон. Яны таксама нанеслі 48 авіяўдараў і 77 атак з ракетных залпавых сістэм. Разбураны і пашкоджаны прыватны дом і грамадзянская інфраструктура, ёсць ахвяры.

ПР/юл