Учора 79 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Як паведамляе Памежная служба, гэта былі грамадзяне Эрытрэі і Ганы.
На памежным участку ў Крынках 17 чалавек развярнуліся на беларускі бок, убачыўшы патрулі ахоўнікаў. Двое грамадзян Каморскіх выспаў, грамадзянін Конга і грамадзянін Малі нелегальна пераплылі раку Свіслач.
Грамадзянін Латвіі, які перавозіў 10 імігрантаў, затрыманы за пасобніцтва.
ПР/юл