З 27 снежня 2020 года, калі ў Польшчы пачалася ўсеагульная вакцынацыя супраць СOVID-19, зроблена 57 млн 993 тыс. 743 прышчэпкі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Польшчы.
У апошні час у Польшчы ў сярэднім у дзень прывівалася 110 чалавек.
15 красавіка Мінздароўя Польшчы выпісала для 1 млн 700 тыс. чалавек накіраванні на вакцынацыю пятым бустэрам. Накіраванні датычаць грамадзян, якія старэйшыя за 60 гадоў, са слабым імунітэтам альбо якія працуюць у сістэме аховы здароўя.
Вакцынацыя будзе адбывацца прышчэпкамі супраць штамаў мутацыі «амікрон» каранавіруса SARS-CoV-2.
вс