Вайсковы медыцынскі інстытут пачаў пілотную праграму, якая працягнецца некалькі месяцаў і якая адрасаваная ўцекачам з Украіны. Кожны бежанец, які трапіў у Польшчу пасля 24 лютага 2022 года, з сённяшняга дня зможа скарыстацца паслугамі лекараў-тэрапеўтаў і спецыялістаў у модульным Цэнтры медыцынскай дапамогі, што знаходзіцца на тэрыторыі інстытуту ў Варшаве. Пра гэта паведаміў дырэктар установы, прафесар медыцынскіх навук, генерал зброі (генерал-палкоўнік паводле беларускай наменклатуры – рэд.) медыцынскай службы Гжэгаж Гелерак.
Ён таксама сказаў, што праграма рэалізуецца ў супрацы з арміяй Іярданіі. Генерал Гелерак зазначыў, што партнёр не з’яўляецца выпадковым, бо іярданская армія шмат гадоў рэалізуе праграму па гуманітарнай і медыцынскай дапамозе ўцекачам з Сірыі. Дзякуючы абмену вопытам польскія вайсковыя лекары апрацуюць аўтарскія праграмы па дапамозе ўцекачам з Украіны, сказаў дырэктар інстытуту.
Кіраўніцтва Вайсковага медыцынскага інстытуту не выключае, што ў выпадку неабходнасці падобныя цэнтры будуць створаныя на мяжы з Украінай.
вс