Беларуская Служба

У Варшаве адбыліся ўрачыстасці з нагоды 78-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны

08.05.2023 15:02
Страты Польшчы ў вайне складаюць больш за 6 млн чалавек, у тым ліку 644 тыс. – у выніку ваенных дзеянняў.
           78-
На плошчы імя Юзэфа Пілсудскага ў Варшаве адбыліся ўрачыстасці з нагоды 78-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайныPAP/Andrzej Lange

На плошчы імя Юзэфа Пілсудскага ў Варшаве адбыліся ўрачыстасці з нагоды 78-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. Падчас мерапрыемства ля Магілы Невядомага салдата прадстаўнікі ўлад Польшчы і жыхары сталіцы аддалі даніну памяці польскім жаўнерам, якія загінулі на франтах Другой сусветнай вайны.

Найбольш крывавая вайна ў гісторыі чалавецтва закончылася 8 мая 1945 года а 23:01 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу безумоўнай капітуляцыяй гітлераўскай Германіі. У Маскве быў ужо наступны дзень, таму ў Савецкім Саюзе і на постсавецкай прасторы было прынята адзначаць Дзень перамогі 9 мая.

Другая сусветная вайна, у якой былі заангажаваныя 72 краіны, працягвалася амаль 6 гадоў і паглынула жыцці больш за 50 млн чалавек. Страты Польшчы ў вайне складаюць больш за 6 млн чалавек, у тым ліку 644 тыс. – у выніку ваенных дзеянняў.

вс