Сёння ў Польшчы адбылася прэзентацыя сістэмы дыстанцыйнай кансультацыі лекараў e-konsylium. Мерапрыемства прайшло ў Кардыялагічным інстытуце Уроцлаўскага медыцынскага ўніверсітэту з удзелам міністра аховы здароўя і міністра лічбавых тэхналогій.
Лічбавая платформа e-konsylium дазваляе каардынаваць і праводзіць нарады лекараў у дыстанцыйнай форме ў працэсе лячэння пацыентаў. Плануецца, што новаўвядзенне будзе выкарыстоўвацца ў галіне кардыялогіі, анкалогіі і ў выпадках рэдкіх захворванняў, для лячэння якіх неабходныя кансультацыі лекараў розных спецыяльнасцей. Дзякуючы платформе e-konsylium можна таксама абменьвацца медыцынскай дакументацыяй і праводзіць абследаванні пацыентаў.
Мэта e-konsylium – скарачэнне часу дыягназавання і як мага хутчэйшае ўкараненне адпаведнай медыцынскай тэрапіі ў працэсе лячэння пацыентаў.
вс