Беларуская Служба

Польскія перавозчыкі з 9 мая будуць блакіраваць пад'езд да адзінага грузавога пункта пропуску на мяжы з Беларуссю

08.05.2023 17:13
Польскія перавозчыкі з 9 мая пачнуць блакіраваць рух фур праз пункт пропуску «Карошчын – Казловічы» на беларуска-польскай мяжы.
Od 9 maja zablokowany terminal w Koroszczynie na granicy z Białorusią.
Od 9 maja zablokowany terminal w Koroszczynie na granicy z Białorusią.PAP/Wojtek Jargiło

Такім чынам польскія транспартнікі хочуць выказаць сваю нязгоду з «захопам рынку аўтамабільных грузаперавозак на ўсход беларускімі і расійскімі кампаніямі». Яны патрабуюць забараніць уезд у Польшчу паўпрычэпам з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыпыніць дзейнасць беларускіх і расійскіх кампаній пад польскім прыкрыццём і абмежаваць ільготы для ўкраінскіх перавозчыкаў.

Блакада тэрмінала «Карошчын» пачнецца ў 13.00 па беларускім часе. Дазвол на пратэст мясцовыя ўлады ім выдалі да 9 чэрвеня.

Аналагічная акцыя польскіх транспартнікаў 4 мая стартавала паблізу пункта пропуску «Дарахуск» каля мяжы з Украінай. Там польскія фуры заблакіравалі рух і прапускаюць па адной фуры за гадзіну. Гэта прывяло да значнага павелічэння чаргі і часу прастою.

Rzeczpospolita / вх