Учора 80 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, паведаміла польская Памежная служба.
Сярод парушальнікаў былі грамадзяне Эрытрэі і Эфіопіі. На ўчастку, які ахоўваецца заставай у Крынках, шэсць кангалезцаў перайшлі памежную раку Свіслач.
У сваю чаргу за пасобніцтва нелегальным мігрантам быў затрыманы грамадзянін Малдовы, які перавозіў трох сірыйцаў і двух егіпцян, а пасля пагоні — грамадзянін Расіі чачэнскай нацыянальнасці, які перавозіў грамадзян Афганістана.
ПР/юл