Беларуская Служба

Легутка: «Спрабавалі, не атрымалася, саступіце месца»

09.05.2023 14:27
Польскі еўрадэпутат прафесар Рышард Легутко крытыкуе замежную палітыку Германіі.
     .
Нямецкі канцлер Олаф Шольц у Еўрапарламенце. Ілюстрацыйнае фотаEPA/JULIEN WARNAND Dostawca: PAP/EPA

Еўрадэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» (ПіС), праф. Рышард Легутка падчас дэбатаў з канцлерам Германіі Олафам Шольцам не шукаў бобу ў гаросе.

- Палітыка ў дачыненні да Расіі была адной з самых відовішчных катастроф, за якія Германія нясе суадказнасць. Таму яны павінны адысці на другі план у Еўрасаюзе, а не імкнуцца да ўзмацнення сваёй улады.

Палітык «Права і справядлівасць» адзначыў, што сярод шматлікіх памылак нямецкіх урадаў найбольшымі сталі міграцыйны крызіс і нядаўні крызіс у сферы бяспекі ды энергетыкі, «які звязаны з даўняй традыцыяй палітычнага збліжэння Нямеччыны з Расіяй».

Прафесар перакананы, што цяпер павінна дзейнічаць наступная логіка: раз ты сапсаваў, мы павінны цябе больш кантраляваць.

- Я не маю ілюзій, што Германія выправіць свае памылкі. Германія занадта вялікая краіна, якая мае занадта мала пакоры.

Палітык звярнуўся з пытанне да нямецкага канцлера: «Калі б вы маглі задаволіць маю цікаўнасць, дзе ў пагадненнях мы можам прачытаць аб адказнасці Германіі за ЕС? Адзіны правільны выбар для Германіі цяпер - адысці на другі план і, як патрабуе палітычная гігіена, дазволіць іншым дзейнічаць. Вы спрабавалі, у вас не атрымалася, вы павінны саступіць», — заключыў Легутко.

Крыніца: Niezalezna.pl/