Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны РП пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю

10.05.2023 10:04
Плот выконвае свае задачы, аднак працягваюцца спробы нелегальнага перасячэння мяжы.
Марыюш Блашчакфота: Польскае радыё

Вайскоўцы падтрымліваюць Памежную службу на мяжы з Беларуссю, паведаміў віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны заявіў у эфіры Польскага радыё, што, нягледзячы на ​​памежны плот, спробы фарсіраваць мяжу працягваюцца:

- Плот выконвае свае задачы, аднак працягваюцца спробы нелегальнага перасячэння мяжы. Зразумела, мы іх спыняем, аднак такія сітуацыі пастаянна здараюцца. Таму, не толькі Памежная служба але і польскае войска патрулюе мяжу, каб гарантаваць бяспеку.

Паводле звестак Памежнай службы, учора польска-беларускую мяжу спрабавалі перасекчы 134 іншаземцы. Сярод іх грамадзяне Кубы і Гаіці.

яс