Беларуская Служба

Электронны брандмаўэр на мяжы з Расіяй будзе гатовы праз некалькі месяцаў

10.05.2023 16:05
Работы будуць завершаны ў бліжэйшыя месяцы, да канца гэтага года.
 ,
Блажэй Пабожы, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыіPolskie Radio, PR1

На польска-расійскай мяжы працягваюцца працы па будаўніцтве электроннага брандмаўэра. Блажэй Пабожы, сакратар у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі, паведаміў, што работы будуць завершаны ў бліжэйшыя месяцы, да канца гэтага года.

- Па ўсёй працягласці мяжы будзе ўстаноўлены электронны брандмаўэр. Работы ўжо ідуць. У Кэнтшыне паўстае цэнтр, які будзе цэнтрам назірання на гэтай мяжы. Гэта на многа прасцейшая інвестыцыя, чым тая на мяжы з Беларуссю.

Блажэй Пабожы адзначыў, што на польска-расійскай мяжы пакуль не плануецца будаваць высокую сцяну, якая ўзведзена ўздоўж мяжы з Беларуссю.

IAR/яс