Беларуская Служба

Амбасадара РФ у Польшчы Сяргея Андрэева ​​выклікалі ў МЗС

10.05.2023 15:09
Падчас сустрэчы расійскаму дыпламату была ўручаная нота пратэсту.
Пасол РФ у Польшчы Сяргей АндрэеўPAP/Rafał Guz

Падчас сустрэчы расійскаму дыпламату была ўручаная нота пратэсту з нагоды інцыдэнту з удзелам расійскага знішчальніка з самалётам польскай Памежнай службы.

«Мы рашуча асуджаем правакацыйныя і агрэсіўныя паводзіны расійскага боку, якія ўяўляюць сабой сур'ёзны міжнародны інцыдэнт», – напісаў у сацыяльных сетках прэс-сакратар прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна.

У мінулую пятніцу расійскі СУ-35 зачапіў у зоне аператыўнай дзейнасці Румыніі польскі самалёт Turbolet L-410, які служыў на мяжы з ЕС у складзе Frontex.

Расійскі знішчальнік бяспраўна заляцеў у аператыўны раён, вызначаны Румыніяй, а затым здзейсніў агрэсіўныя і небяспечныя манеўры – тры заходы на польскі самалёт на небяспечную адлегласць. Гэта выклікала вялікую турбулентнасць польскага самалёта. Экіпаж з пяці польскіх афіцэраў страціў кантроль над самалётам і машына стала падаць.

Расійскі баявы самалёт заляцеў прама перад самалёт польскай памежнай службы, перасякаючы траекторыю яго палёту на небяспечнай адлегласці.

Паводле ацэнак экіпажа, расійскі СУ-35 апынуўся каля пяці метраў ад польскага самалёта. Пасля трэцяга заходу расійскі знішчальнік адышоў ад польскага самалёта.

Польскім пілотам удалося бяспечна прызямліцца.

яс