Беларуская Служба

78 працэнтаў украінцаў, якія прыехалі ў Польшчу, працаўладкаваныя

11.05.2023 09:58
Для ўкраінцаў у Польшчы найбольш спрыяльныя ўмовы для адаптацыі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.0simon0 SzymonLaszewski/ Shutterstock

Мігранты з іншых краін не могуць разлічваць на такія добрыя ўмовы знаходжання ў Польшчы, як прыезджыя з Украіны. І гэта, апрача культурнай блізкасці, уплывае на іх высокую прафесійную актыўнасць у краіне.

Ужо 78 працэнтаў з тых, хто прыехаў у Польшчу з Украіны, знайшлі працу, і больш за палову з іх матэрыяльна падтрымліваюць сям'ю, якая засталася на радзіме, гаворыцца ў справаздачы агенцтва занятасці EWL, Фонду EWL і Studium Europy Wschodniej Варшаўскага ўніверсітэту.

«Польшча мае выдатную магчымасць атрымаць кваліфікаваных і падрыхтаваных спецыялістаў» – падкрэслівае кіраўнік EWL Анджэй Коркус. Ён дадае, што ў інтарэсах польскай эканомікі, каб гэтыя спецыялісты знайшлі працу, якая адпавядае раней набытай кваліфікацыі.

Справаздача паказвае, што рызыка беднасці, якая закранае 19% мігрантаў з Еўропы, закранае ажно 37% мігрантаў з Азіі і Афрыкі. Адной з прычын зʼяўляецца іх меншая схільнасць да пошуку працы, але справаздача таксама паказвае, што да мігрантаў не ставяцца роўна. Паводле праф. Ізабэлы Грабоўскай, каардынатара з Цэнтру даследаванняў грамадскіх зменаў і мабільнасці Універсітэту імя Казьмінскага, асабліва гэта бачна ў Польшчы на ​​прыкладзе ўкраінцаў, якія атрымалі такія ж правы, як і польскія грамадзяне, у т.л. правы на сацыяльныя выплаты і прафарыентацыю.

Rzeczpospolita / РАР / вх