Беларуская Служба

Польскае камандаванне не паведаміла пра расійскую ракету

12.05.2023 14:03
Міністэрства абароны пачало праверку ў звязку з адкрыццём рэштак расійскай ракеты на польскай тэрыторыі.  
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас брыфінгу пра сітуацыя ў паветранай прасторы Польшчы PAP/Tomasz Gzell

Дэпутат партыі «Права і справядлівасці» Ян Масіньскі заявіў, што аператыўны камандуючы Польскіх Узброеных сіл павінен раней адрэагаваць на прысутнасць неапазнанага аб'екта ў паветранай прасторы. Госць Польскага радыё 24 спаслаўся на заяву міністра нацыянальнай абароны адносна ракеты, знойдзенай пад Быдгашчам.

- З учорашняй інфармацыі прадстаўленай міністрам абароны вынікае, што аператыўны камандуючы не паінфармаваў аб здарэнні, хоць павінен быў. Як аказалася, што гэта расійская ракета, міністр загадаў правесці расследаванне інцыдэнту.

У канцы красавіка Міністэрства нацыянальнай абароны заявіў, што ў горадзе Замосце пад Быдгашчам знойдзены «рэшткі неўстаноўленага ваеннага аб'екта». Расследаванне гэтай справы кантралюе асабіста міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Учора кіраўнік Мінабароны заявіў, што аператыўны камандуючы УС не паведаміў міністру нацыянальнай абароны ды іншым асобам і службам аб з'яўленні ў паветранай прасторы Польшчы неапазнанага аб'екта. Віцэ-прэм'ер Марыюш Блашчак, прадстаўляючы вынікі праверкі, патлумачыў, што першая інфармацыя пра аб'ект польскі бок атрымаў ад украінскага 16 снежня. Тады Цэнтр паветраных аперацый Войска Польскага атрымаў інфармацыю, што аб'ект, які набліжаецца да Польшчы, можа быць ракетай. У гэты час павышалася баявая гатоўнасць і падымаліся ў паветра самалёты.

ПР\юл