Вечарам па ўсёй Польшчы распачнецца Ноч музеяў. Для наведнікаў адкрыюцца музеі, галерэі, тэатры, грамадскія ўстановы, навуковыя цэнтры, а таксама месцы, звычайна недаступныя для наведвання.
Бясплатны ўваход на аб'екты, адукацыйныя экскурсіі, канцэрты, прагулкі, а таксама тэатральныя паказы чакаюць наведнікаў у варшаўскім парку Каралеўскія Лазенкі. Мерапрыемства праходзіць пад лозунгам «Начное жыццё каралеўскіх садоў».
Падчас сёлетняй Ночы музеяў у Варшаве наведнікаў запрашае рэкордная колькасць аб’ектаў – 270. У рамках папулярнага мерапрыемства можна таксама наведаць рэзідэнцыю прэзідэнта Польшчы – Бельведэр. Будзе даступны не толькі сам будынак, але і выстава, прысвечаная сям’і Ульмаў, якая была забітая нямецкімі фашыстамі падчас вайны за ратаванне габрэяў. Юзаф і Вікторыя Ульмы і іх сямёра дзяцей будуць беатыфікаваныя 10 верасня ў Маркаве – вёсцы на Падкарпацці, дзе яны загінулі.
IAR/нг