Учора 85 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, гаворыцца ў ранішнім паведамленні польскай Памежнай службы. Былі затрыманыя, у прыватнасці, грамадзяне Індыі, Самалі, Афганістану і Лівіі.
Грамадзянін Украіны, грамадзянін Беларусі і грамадзянін Таджыкістана былі затрыманыя за пасобніцтва ў нелегальным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.
IAR/нг