У Польшчы праходзяць найбуйнейшыя сёлета ваенныя вучэнні «Анаконда-23». Учора за імі назіраў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Кіраўнік краіны сустрэўся з салдатамі, якія ўдзельнічаюць у манеўрах.
Таксама ўчора з музея горада Кашалін, які размешчаны на поўначы Польшчы недалёка ўзбярэжжа Балтыкі, былі эвакуяваныя нацыянальныя культурныя каштоўнасці і іншыя каштоўныя артэфакты. Гэта прадбачыў сцэнарый вучэнняў па выратаванні музейных экспанатаў, праведзеных у рамках манеўраў. Удзельнікам акцыі прыйшлося сутыкнуцца з імітацыяй хімічнай атакі.
«Анаконда-23» – гэта нацыянальныя вучэнні з удзелам узброеных сіл саюзнікаў і партнёраў Польшчы. Сёлета манеўры складаюцца з чатырох частак: вучэбныя вучэнні з ваеннай гульнёй на стратэгічна-аператыўным узроўні, агульнавайсковыя вучэнні, камандна-штабныя камп'ютарныя вучэнні і эксперыментальныя вучэнні. У актыўнай частцы бяруць удзел больш за 12 тыс. польскіх салдат і афіцэраў і некалькі сотняў з краін НАТА і краін-партнёраў, у тым ліку з Украіны.
вс