Беларуская Служба

Польшча пратэстуе супраць зносу ў Расіі помніка палякам і літоўцам – ахвярам сталінізму

15.05.2023 16:37
У МЗС Польшчы паведамілі, што рэакцыя Варшавы не абмяжуецца дыпламатычнай нотай.
    .   ,    .
Амбасадар РП у Расіі К. Краеўскі перад помнікам, які надоечы быў знесены.Крыніца: twitter.com/PLinRussia

Амбасадар Польшчы ў Маскве накіраваў ноту пратэсту ў МЗС Расіі з нагоды зносу помніка палякам і літоўцам – ахвярам сталінскіх рэпрэсій, які знаходзіўся каля Іркуцку. Амбасадар Польшчы ў Маскве Кшыштаф Краеўскі патрабуе растлумачыць, што сталася з нядаўна дэмантаваным пастаментам, паведамляе прэсавы сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна:

-Пры поўнай згодзе Міністэрства замежных справаў амбасада Рэспублікі Польшча ў Масква вырашыла ўнесці ноту пратэсту супраць дэмантажу помніка ахвярам сталінізму польскай і літоўскай нацыянальнасцяў пад Іркуцкам. Гэта адзін з першых падобных выпадкаў у Расіі, але ён сведчыць пра тое, што расійскія ўлады спрабуюць, таксама як улады Беларусі, знішчыць польскую памяць пра тых ахвяраў, якія загінулі на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу.

Згаданы помнік восем гадоў таму паставіла супольнасць палякаў у Расіі, а мясцовыя ўлады далі дазвол на яго ўстаноўку. У МЗС Польшчы паведамілі, што рэакцыя Варшавы не абмяжуецца дыпламатычнай нотай.

iar/эж