Беларуская Служба

У Польшчы стартавала праграма вакцынацыі дзяцей супраць ВПЧ

08.06.2023 08:01
Прывіцца супраць віруса ВПЧ могуць дзеці ва ўзросце 12 і 13 гадоў – як дзяўчынкі, так і хлопчыкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарwhitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain

На пачатку чэрвеня ў Польшчы стартавала агульнанацыянальная праграма бясплатнай вакцынацыі супраць ВПЧ – віруса папіломы чалавека. Вірус, сярод іншага, можа выклікаць рак шыйкі маткі. У праграме могуць прыняць удзел дзеці ва ўзросце 12 і 13 гадоў, нагадвае старшыня Сілезскай палаты лекараў, доктар Тадэвуш Урбан(Tadeusz Urban):

- У Польшчы штогод амаль 3-м тысячам жанчын ставяць дыягназ рак шыйкі маткі. З іх памірае каля 1 800. Думаю, што бацькі, якія клапоцяцца пра сваіх дзяцей, хацелі б абараніць іх ад такога сур’ёзнага і смяротнага захворвання.

Вакцынацыя супраць ВПЧ рэкамендуецца не толькі дзяўчынкам, але і хлопчыкам, у якіх вірус можа выклікаць, напрыклад, плоскаклетачны рак палавога члена або рак галасавых звязкаў і гартані.
Бацькі і апекуны могуць запісваць сваіх дзяцей на добраахвотную вакцынацыю праз Інтэрнэтны рахунак пацыента. Вакцынацыя супраць ВПЧ – бясплатныя.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка