Беларуская Служба

На польска-беларускай мяжы ўсё яшчэ неспакойна

07.06.2023 17:56
Учора на заставе Белавежа польскія патрулі зноў падвяргаліся нападу груп замежнікаў, якія не здолелі перасекчы мяжу.
-
Польска-беларуская мяжаFoto: крыніца: Twitter SG

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч заявіў, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца неспакойнай.

Госць Польскага радыё сказаў, што перад ліпеньскім самітам НАТА ў Вільні, дзе будуць прымацца важныя рашэнні пра будучыню Альянсу, можна чакаць чарговых інцыдэнтаў і правакацый з беларускага і расійскага боку.

«Беларусь і Расія будуць выкарыстоўваць гэта для прапаганды і разрываць нашы межы, польска-беларускія або беларуска-літоўскія, каб дэстабілізаваць сітуацыю на ўсходнім флангу Альянсу», – адзначыў ён.

Учора на заставе Белавежа польскія патрулі зноў падвяргаліся нападу груп замежнікаў, якія не здолелі перасекчы мяжу.

Замежнікі кідалі не толькі галлё, але і кавалкі цэглы і камяні, прывезеныя беларускімі спецслужбамі.

яс