Учора 187 чалавек спрабавалі нелегальна перакрочыць мяжу з Беларусі ў Польшчу. Гэта былі, у прыватнасці, грамадзяне Ірана і Самалі. 45 з іх вярнуліся на тэрыторыю Беларусі, убачыўшы супрацоўнікаў польскіх службаў.
На ўчастку патрулявання супрацоўнікамі памежнай заставы ў Пласках двое грамадзян Судана перасеклі памежную раку Ваўкушанка. У сваю чаргу на ўчастку патрулявання супрацоўнікамі памежнай заставы ў Дубічах Царкоўных быў затрыманы ўкраінец, які перавозіў пяцярых грамадзян Эфіопіі.
IAR/нг