Беларуская Служба

У Польшчы праходзіць Балтыйскі оперны фестываль

14.07.2023 18:23
Чатыры дні, два прэм'ерныя спектаклі, дзясяткі выдатных артыстаў - вось што чакае гледачоў Балтыйскага опернага фестывалю, які толькі пачаўся.
Ілюстрацыйны здымакhttps://balticoperafestival.pl/

Мерапрыемства адбудзецца ў Лясной оперы ў Сопаце і Балтыйскай оперы ў Гданьску.

Яго ініцыятар і сустваральнік Фестывалю польскі бас-барытон Томаш Канечны распавёў, што адкрыццём фестывалю стала адзіная аперэта Караля Шыманоўскага. У Балтыйскай оперы прагучала спецыяльна падрыхтаваны з гэтай нагоды Кракаўскай операй твор Караля Шыманоўскага — «Латарэя для мужоў, або Жаніх нумар 69».
У Лясной оперы паставіць «Лятучага галандца» - рамантычную оперу ў трох актах Рыхарда Вагнера. Томаш Канечны падкрэсліў, што на сцэне выступіць міжнародная трупа. Гэта артысты, якія з'яўляюцца выдатнымі знаўцамі нямецкай музыкі і творчасці Вагнера, такія як Анджэй Добер, Малгажата Валеўская, Барыс Кудлічка і маэстра Марэк Яноўскі.
У праграме таксама мноства спадарожных мерапрыемстваў: кінапрагляды, сустрэчы з зоркамі, майстар-класы і семінары для дзяцей.

Фінал фестывалю - 17 ліпеня. Медыйным патронам фестывалю з'яўляецца Польскае радыё.

ПР/юл