Беларуская Служба

Польшча зацікаўлена ў развіцці супрацы з Паўднёвай Карэяй

14.07.2023 13:11
Прэзідэнты Польшчы і Паўднёвай Карэі адкрылі эканамічны форум з удзелам некалькіх сотняў прадпрымальнікаў з абедзвюх краін.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Andrzej Lange

У Варшаве праходзіць Карэйска-Польскі эканамічны форум. Мерапрыемства ладзіцца ў рамках афіцыйнага візіту ў Польшчу прэзідэнта Паўднёвай Карэі Джун Сук Чжола.

Учора ў прысутнасці прэзідэнтаў Анджэя Дуды і Джун Сук Джола былі падпісаныя тры міжурадавыя пагадненні аб заахвочванні інвестыцый і гандлю, развіцці транспартнай інфраструктуры і супрацоўніцтве дзеля аднаўлення Украіны.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі распавёў пра зацікаўленасць карэйскіх фірм удзелам у будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порту, хуткіх чыгуначных спалучэнняў і атамнай электрастанцыі ў Польшчы.

Важным кірункам польска-карэйскага супрацоўніцтва з'яўляецца зброевая прамысловасць. Варшава замовіла ў азіяцкага партнёра танкі K2, гаўбіцы K9, пускавыя ўстаноўкі K239 Chunmoo і лёгкі баявы самалёт FA-50.
Першыя карэйскія танкі, гаўбіцы і знішчальнікі ўжо ў Польшчы, а першая партыя пускавых установак Chunmoo прыбудзе ў жніўні. Прэзідэнт Анджэй Дуда прызнаў, што Польшча таксама зацікаўленая ў вытворчасці танка K2 на заводах у Вісле. Спецыяльным госцем вераснёўскага кірмашу MSPO ў Кельцах і эканамічнага форуму ў Карпачы будзе карэйская абаронная прамысловасць.

Акрамя таго, Анджэй Дуда заклікаў да большага адкрыцця карэйскага рынку для польскай свініны і ялавічыны. «Працэдуры допуску на карэйскі рынак працягваюцца ў цяперашні час, і я спадзяваюся, што яны будуць паспяховымі», - дадаў ён. Учорашнія перамовы прэзідэнтаў прынеслі таксама інфармацыю пра павелічэнне колькасці авіярэйсаў паміж Польшчай і Паўднёвай Карэяй.

Як паведаміў віцэ-міністр развіцця і ​​тэхналогіі Гжэгаж Пяховяк, у Польшчы дзейнічае амаль 600 прадпрыемстваў з карэйскім капіталам, з якіх больш за сто заводаў. Паводле папярэдніх звестак за 2022 год, тавараабарот паміж Польшчай і Карэяй дасягнуў рэкорднага значэння больш за дзесяць мільярдаў долараў. Аднак у гэтым адносінах Польшча мае значны дэфіцыт — 8,2 мільярда долараў.

ПР/юл