Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: База падтрымкі ВМФ ЗША каля Слупску будзе гатова яшчэ сёлета

15.07.2023 17:04
У Рэдзікова пад Слупскам (Паморскае ваяводства) размешчаныя элементы амерыканскай супрацьракетнай сістэмы Aegis Ashore.
-      ,       , 15  2023 .
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі у мясцовасці Рэдзікова, на будаўніцтве амерыканскай базы супрацьракетнай абароны, 15 ліпеня 2023 г. Фота: PAP/Adam Warżawa

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў у мясцовасці Рэдзікова, што будаўніцтва амерыканскай базы супрацьракетнай абароны будзе завершанае да канца году. Менавіта ў гэтай мясцовасці на поўначы Польшчы паўстае база падтрымкі ВМФ ЗША.

Прэм’ер-міністр падчас візіту ў Падразьдзяленьне ваенна-марской падтрымкі ЗША падкрэсліў, што Польшча і ЗША інтэнсіўна супрацоўнічаюць па пытаннях абароны, удакладніўшы, што над сістэмай супрацьракетнай абароны працуюць найлепшыя польскія і амерыканскія спецыялісты.

«Як толькі што мяне праінфарміравалі афіцэры ВМФ ЗША, гэты абʼект будзе гатовы да канца года», – заявіў кіраўнік польскага ўраду.

Будаўніцтва амерыканскай базы ў Рэдзікова фінансуецца адміністрацыяй ЗША, кошт работ і абсталявання складае амаль 900 мільёнаў долараў.

У Рэдзікова пад Слупскам (Паморскае ваяводства) размешчаныя элементы амерыканскай сістэмы Aegis Ashore, першапачаткова распрацаванай як карабельная сістэма суправаджэння і знішчэння ракет. Пасля адпаведнай мадэрнізацыі сістэма здольная для працы з зямлі. Аналагічная база ўжо дзейнічае румынскім порце Дэвеселу.

iar/эж