Беларуская Служба

Гарачая нядзеля – у Варшаве чакаецца да 35 градусаў цяпла

16.07.2023 08:06
У нядзелю над Польшчай захаваюцца масы гарачага трапічнага паветра. З захаду будзе набліжацца халодны атмасферны фронт з дажджом. Цяплей за ўсё будзе на ўсходзе краіны.
Najgorętszy weekend tego roku.
Najgorętszy weekend tego roku. PAP/Waldemar Deska

Гарачая нядзеля – у Варшаве чакаецца да 35 градусаў цяпла

У нядзелю над Польшчай захаваюцца масы гарачага трапічнага паветра. З захаду будзе набліжацца халодны атмасферны фронт з дажджом. Цяплей за ўсё будзе на ўсходзе краіны. У Варшаве чакаецца да 35 градусаў цяпла.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў IMGW, у нядзелю на тэрыторыю Польшчы з захаду ўвойдзе атмасферны фронт, звязаны з мінімумам з Брытанскіх астравоў. Па словах Ілоны Смігроцкай з Цэнтральнага бюро прагнозаў IMGW, гарачае паветра трапічнага паходжання ўсё яшчэ паступае.

«Раніцай яшчэ будзе невялікая воблачнасць, якая ўдзень з захаду павялічыцца да моцнай воблачнасці. З захаду на ўсход будзе перамяшчацца атмасферны фронт з зонай ападкаў і навальніц, падчас якіх выпадзе да 30 літраў дажджу на квадратын метр. Хуткасць ветру можа дасягаць 80 км/г», – адзначыла Ілона Смігроцкая.

Навальніцы працягнуцца да панядзелка. Чакаецца, што з аўторка тэмпература крыху панізіцца. Паводле прагнозаў IMGW, максімальная тэмпература будзе заставацца вышэй за 25 градусаў Цэльсія да канца тыдня, але прагназуецца больш ападкаў.

У многіх рэгіёнах паўднёвай Еўропы і ЗША ўстанавілася экстрэмальна спякотнае надвор'е. У суботу ў 16 гарадах Італіі быў абʼяўлены чырвоны ўзровень небяспекі. У каліфарнійскай Даліне смерці чакаюць перавышэння адзнакі ў 54 градусы Цэльсія.

У Еўропе чырвоны ўзровень пагоднай пагрозы азначае, што рызыка ёсць нават для здаровых людзей. Метэаролагі звяртаюць асаблівую ўвагу на турыстычныя месцы з вялікай колькасцю людзей. Экстрэмальныя ўмовы надворʼя назіраюцца ў Іспаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і іншых краінах.

PAP / вх