Беларуская Служба

Ва Украіне знаходзіцца з візітам польская эканамічная місія

18.07.2023 09:11
У склад місіі, акрамя прадстаўнікоў урада, уваходзяць няўрадавыя і бізнес-арганізацыі, а таксама польскія кампаніі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

У склад місіі, акрамя прадстаўнікоў урада, уваходзяць няўрадавыя і бізнес-арганізацыі, а таксама польскія кампаніі – у тым ліку з будаўнічай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Місія суправаджаецца семінарам па пытаннях супрацоўніцтва і аднаўлення Украіны. Арганізатар – Варшаўскі інстытут прадпрымальніцтва (Warsaw Enterprise Institute).

Урадавы ўпаўнаважаны ў справах польска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў галіне развіцця, намеснік міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Ядвіга Эмілевіч лічыць, што маштаб праграмы рэканструкцыі Украіны можа перасягнуць самыя маштабныя праграмы рэканструкцыі.

- Па тэрыторыі і маштабах аднаўленне Украіны можа перайсці План Маршала, то бок праект аднаўлення Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Не трэба казаць пра гонкі прадпрымальнікаў. Будуць патрэбныя энергетычныя кампаніі, буйныя будаўнічыя кампаніі для рэалізацыі праектаў.

Яна дадала, што ва Украіне працуе каля 600 польскіх кампаній.

яс