Беларуская Служба

Канцылярыя прэзідэнта Дуды не пагадзілася пракаментаваць справу аб памілаванні жанчыне, якая напала на прадстаўніцу ЛГБТ

18.07.2023 17:12
Марыка М. атрымала прысуд трох гадоў пазбаўлення волі за замах на разбой.
Прэзідэнцкі палац у ВаршавеShutterstock/Kiev.Victor

Канцылярыя прэзідэнта не каментуе справы аб памілаванні.

«Гэта вельмі канфідэнцыяльныя дадзеныя, і іх трэба абараняць», заявіла міністр у Канцылярыі Прэзідэнта Малгажата Папроцка, адказваючы на ​​пытанне журналіста аб памілаванні Марыкі М.

Марыка М. атрымала прысуд трох гадоў пазбаўлення волі за замах на разбой.

Дзеянне, за якое яе асудзілі, адбылося ў жніўні 2020 года ў Познані, калі праходзіла маніфестацыя ЛГБТ-арганізацый. Марыка разам з іншымі людзьмі спрабавала вырваць у жанчыны вясёлкавы мяшок.

У пятніцу Генеральны пракурор Збігнеў Зёбра заявіў, што пастанавіў зрабіць перапынак у выкананні прысуду Марыкі М.

Адначасова на імя прэзідэнта Анджэя Дуды была пададзеная заява аб памілаванні жанчыны.

На суботняй прэс-канферэнцыі Зёбра ацаніў, што «калі можна казаць пра рабаванне, то Марыка М. стала ахвярай рабавання, яна была пазбаўлена волі і судовым гвалтам яе пасадзілі ў турму». Міністр таксама паведаміў, што загадаў падрыхтаваць і накіраваць у Вярхоўны суд пазачарговую скаргу па справе Марыкі М.

Суд у Познані ў абгрунтаванні прысуду напісаў, што паводзіны групы ў якой была Марыка, «грунтавалася на нянавісць да людзей іншай сексуальнай арыентацыі». Суд таксама адзначыў, што паводзіны абвінавачаных падчас разбіральніцтва ў судзе былі «непаважлівымі». «Падсудных, відаць, бавілі як сцвярджэнні абвінавачання, так і паказанні пацярпелай», – падкрэсліваецца ў паведамленні.

яс/PAP