Беларуская Служба

Польскія пажарнікі адправяцца ў Грэцыю

19.07.2023 08:03
Згаданыя падраздзяленні спецыялізуюцца на тушэнні пажараў лясоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/DarSzach

Амаль 150 польскіх пажарнікаў і амаль 50 машын польскай Дзяржаўнай пажарнай службы сёння адправяцца з Кракава ў Грэцыю, каб дапамагчы ў барацьбе з пажарамі. Гэта падраздзяленні, якія спецыялізуюцца ў тушэнні пажараў лясоў.

Урад у Афінах звярнуўся па дапамогу ў сувязі з пажарамі, якія гараць у лясах вакол грэцкай сталіцы.
Рашэнне накіраваць польскіх пажарнікаў у Грэцыю прыняў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі пасля кансультацыі з прэм’ерам.

На дапаногу ў Грэцыю адправяцца падраздзяленні пажарнікаў з Познані і Кракава.

IAR/аз