Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла пра паляпшэнне спажывецкіх настрояў у Польшчы. Паводле дадзеных, што у ліпені назіраецца прыкметнае паляпшэнне як бягучых настрояў спажыўцоў, так і чаканняў адносна будучыні.
У параўнанні з чэрвенем у ліпені ўсе паказчыкі «Індэкса спажывецкага даверу» былі вышэйшымі. Найбольшы рост зафіксаваны ў ацэнцы бягучага і будучага матэрыяльнага становішча хатняй гаспадаркі.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама паведаміла аб павышэнні ўступнага індыкатара спажывецкага даверу. Усе яго кампаненты спрыялі паляпшэнню настрояў, прычым найбольшае павышэнне назіраецца ў чаканым будучым узроўні беспрацоўя.
IAR/аз