Беларуская Служба

Дадатковыя польскія жаўнеры напраўленыя на ўсход краіны

20.07.2023 17:04
Міністр Блашчак: Мы чакаем правакацыі з боку Расіі
Марыюш Блашчакфота: Польскае радыё

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў у эфіры Польскага радыё пра перадыслакацыю некаторых вайсковых частак з захаду Польшчы ва ўсходнюю яе частку. Гэта звязана, напрыклад, з размяшчэннем наймітаў з Групы «Вагнер».

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што чакаюцца правакацыі з боку Расіі, таму неабходна ўмацаваць усходнюю мяжу Польшчы.

– Адсюль маё рашэнне перакінуць вайсковыя часткі з заходняй часткі краіны на ўсход. Яны знаходзяцца ў гарнізонах у Белай Падляскай і Кольне. Задача салдат у гэтых месцах – стрымліваць агрэсара, – дадаў кіраўнік Мінабароны.

ав

Чалец «савета камандзіраў» ПВК «Вагнер» заявіў, што ў Беларусь прыедзе да 10 тысяч наймітаў

20.07.2023 09:24
Таксама ён назваў хлуснёй заяву Мінабароны Расіі аб тым, што кантракт з вайскоўцамі падпісалі 33 тысячы баевікоў.