Беларуская Служба

Урад: Польшча і Чэхія актыўна супрацоўнічаюць па энергетычных пытаннях

21.07.2023 11:32
Працуе польска-чэшскае газавае злучэнне, вядуцца перамовы аб яго пашырэнні, каб павялічыць прапускную здольнасць
-  , , 20  2023 .
Польска-чэшскія міжурадавыя кансультацыі, Катавіцэ, 20 ліпеня 2023 г. Фота: PAP/Zbigniew Meissner

У чацвер, 20 ліпеня, у сталіцы польскай Сілезіі – горадзе Катавіцы – прайшлі польска-чэшскія міжурадавыя кансультацыі. Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Анна Москва заявіла, што ў адносінах Варшавы і Прагі надышоў добры час, які характарызуецца ўзаемаразуменнем па большасці складаных тэм.

Палітык адзначыла, што абедзве краіны супрацоўнічаюць у энергетычнай сферы: працуе польска-чэшскае газавае злучэнне, вядуцца перамовы аб яго пашырэнні, каб павялічыць прапускную здольнасць:

-Мы плануем пабудову плывучага тэрмінал у Гданьску. Чэхі зацікаўлены ў доступе да гэтага тэрміналу. Мы прасунуліся ў перамовах, дамовіліся аб візіце ў адказ у Прагу, каб абмеркаваць умовы фінансавання. Мы таксама ўзгаднілі магутнасці, патрэбы чэшскага боку, а таксама тэрміны рэалізацыі.

Анна Москва нагадала, што польска-чэская спрэчка вакол працы шахты ў польскім Тураве скончылася і бакі выконваюць пункты двухбаковай дамовы.

IAR/ez