Беларуская Служба

87 замежных грамадзян за мінулыя суткі спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу

22.07.2023 10:03
Затрыманыя тры чалавекі за пасобніцтва ў нелегальным перасячэння мяжы.
Польская памежная службакрыніца: Twitter SG

87 замежных грамадзян, у тым ліку Грамадзяне Емена, Егіпта і Камеруна ў мінулыя суткі спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведаміла ў суботу Памежная служба.

Аб затрыманні трох чалавек за пасобніцтва пагранслужба паведаміла ў Tвітэры. Двое грамадзян Таджыкістана перавозілі пяць грамадзян Эрытрэі. У сваю чаргу ўкраінец перавозіў чатырох грамадзян Сірыі.

З пачатку года Падляскі памежны атрад затрымаў больш за 420 пасобнікаў і арганізатараў нелегальнага перасячэння мяжы. Паводле звестак Памежнай службы, з пачатку года зафіксавана больш за 16 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, а з пачатку ліпеня – амаль 2 тысячы спробаў.

У 2022 годзе ўздоўж 186 км мяжы з Беларуссю быў пабудаваны сталёвы плот вышынёй 5,5 м. Ён дапоўнены электроннай сістэмай камер і датчыкаў, якая пабудавана на 206 км гэтай мяжы і ўжо ў поўнай меры выкарыстоўваецца польскімі памежнымі службамі.

На Падляшшы да асобага распараджэння зачыненыя ўсе аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю. Працуюць толькі чыгуначныя пераезды ў Кузьніцы і Семянаўцы.

ав