Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, які ўводзіць чатырнаццатую пенсію на стала

22.07.2023 13:50
Сёлета дапамогу ў максімальным памеры, гэта значыць мінімальнай пенсіі атрымаюць асобы, чый сукупны месячны даход складае 2900 злотых.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Гэта азначае, што яна будзе выплачвацца кожны год. Яе змогуць атрымаць пенсіянеры па ўзросце і па інваліднасці, якія маюць права на выплаты.

Старшыня парламенцкага камітэта па справах сям'і Уршуля Русэцка з «Права і справядлівасці» кажа, што прэзідэнт прыняў вельмі добрае рашэнне. Паводле яе, гэта частка спрыяльнай для пажылых людзей палітыкі, якую «Права і справядлівасць», як яна падкрэслівае, праводзіць з 2015 года.

Сёлета чатырнаццатая пенсія будзе выплачвацца на мяжы жніўня і верасня. У наступныя гады, у адпаведнасці з законам, урад будзе вызначаць дату пастановай.

Сёлета дапамогу ў максімальным памеры, гэта значыць мінімальнай пенсіі атрымаюць асобы, чый сукупны месячны даход складае 2900 злотых.

Сёлета «чатырнаццатку» атрымаюць больш за 8 мільёнаў палякаў.

Упершыню дапамогу выплацілі ў 2021 годзе. У 2022 годзе чатырнаццатая пенсія таксама выплачвалася. Кожны раз гэта патрабавала прыняцця асобнага акта. Цяпер гэта ўжо не спатрэбіцца.

ав