Беларуская Служба

Чэхі выбіраюць для адпачынку Польшчу

22.07.2023 16:15
«Альтэрнатыва папулярнай дагэтуль Харватыі».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:mario0107/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чэхі адкрываюць Польшчу. Яны прыязджаюць у краіну не толькі за больш таннымі пакупкамі, але ўсё часцей і ў турыстычнымі мэтамі. Адпачынак у Польшчы выбіраюць на траціну больш чэхаў, чым год таму, і амаль удвая больш, чым да пандэміі.

Чэшская прэса рэгулярна раіць, як дабрацца да польскага ўзбярэжжа і што наведаць па дарозе. Тыя, хто ўжо вярнуўся з Польшчы, дзеляцца ўражаннямі ў сацыяльных сетках. Звяртаюць увагу на выгадныя цэны, добрыя трасы, шырокую гастранамічную прапанову і адсутнасць праблем з разлікамі картамі.

Дырэктар Пражскага бюро Польскай турыстычнай арганізацыі Павел Траян заўважыў, што Польшча стала альтэрнатывай папулярнай дагэтуль Харватыі. Паводле яго слоў, гэта было звязана з некалькімі фактарамі, у тым ліку з моцным курсам кроны ў адносінах да злотага.

– У Польшчы паслуга, якая на больш высокім узроўні, чым у Чэхіі, каштуе столькі ж, а часам і менш. Для сярэдняга чэха гэта мае вялікае значэнне. Тое самае і з ежай, і з усёй гастраноміяй, і з пакупкамі», – сказаў карэспандэнту Польскага радыё Павел Траян.

На ягоную думку, цікавасць да Польшчы з'яўляецца таксама вынікам шматгадовай дзейнасці польскіх установаў, якія клапоцяцца пра імідж краіны ў Чэхіі.

ав