Беларуская Служба

У Польшчы – станоўчае зьнешнегандлёвае сальда

24.07.2023 09:56
Адным з галоўных тавараў у наменклатуры польскага экспарту з’яляюцца акумулятары для электрамабіляў і агулам вырабы для аўтамабільнай прамысловасці.
ЭкспартPhoto: echosystem/pixabay.com/CC0 Public Domain

У маі 2023 года перавага польскага экспарту над імпартам склала 5 млрд злотых, паведаміў Нацыянальны банк Польшчы. У аналагічны перыяд мінулага года знешнегандлёвае сальда было адмоўным і складала 7 млрд 400 млн злотых (1 еўра = 4 злотыя 45 грошаў).

Станоўчы вынік удалося дасягнуць дзякуючы канкурэтназдольнасці польскай эканомікі, росту замежных інвестыцый, накіраваных на вытворчасць тавараў на экспарт, і на запатрабаванасць на польскую прадукцыю на замежных рынках, мяркуе галоўны эканаміст банку PKO Bank Polski Пётр Буяк.

Адным з галоўных тавараў у наменклатуры польскага экспарту з’яляюцца акумулятары для электрамабіляў і агулам вырабы для аўтамабільнай прамысловасці. Іншай важнай пазіцыяй у спісе экспартных тавараў з’яўляецца бытавая тэхніка і электроніка, а таксама паліва.

Паводле эканаміста, небяспечнай тэндэнцыяй для польскіх кампаній можа быць дэканьюнктура на нямецкім рынку, хоць, з іншага боку, фірмы з Польшчы могуць узмоцніць свае пазіцыі, выкарыстоўваючы праблемы нямецкай эканомікі, лічыць Пётр Буяк.

вс