Беларуская Служба

54 нелегалы спрабавалі перасекчы беларуска-польскую мяжу

24.07.2023 13:38
У раёне вёскі Дубічы Царкоўныя група іншаземцаў закідалі польскі памежны патруль камянямі.
Польскія памежнікі патрулююць мяжу з Беларуссюфота: Памежная служба Польшчы

54 нелегальныя мігранты спрабавалі перасекчы беларуска-польскую мяжу, паведаміла Памежная служба Польшчы. Сярод нелегалаў былі грамадзяне Емену, Індыі і Эрытрэі.

У раёне вёскі Дубічы Царкоўныя група іншаземцаў закідала польскі памежны патруль камянямі. На іншым адрэзку мяжы падобны інцыдэнт здарыўся двойчы.

вс