Беларуская Служба

47% палякаў не падтрымліваюць ураду прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага

24.07.2023 15:17
Матэвуш Маравецкі ўзначальвае кааліцыйны ўрад Польшчы на чале з партыяй права-каталіцкай арыентацыі «Права і справядлівасць» са снежня 2017 года.
-
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Tomasz Wojtasik

47% палякаў не падтрымліваюць ураду прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, 30% рэспандэнтаў падтрымліваюць, а 20% грамадзян Польшчы не маюць меркавання ў дадзеным пытанні, вынікае з апошняга апытання, праведзенага сацыялагічнай лабараторыяй CBOS. Паводле сацыёлагаў, падобныя тэндэнцыі ў поглядах палякаў утрымліваюцца без змен з красавіка, паведамляе Польскае агенцтва друку.

32% рэспандэнтаў мяркуюць, што ўрад Маравецкага праводзіць слушную эканамічную палітыку. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 58% удзельнікаў апытання. 9% палякаў не маюць свайго меркавання ў дадзеным пытанні.

Матэвуш Маравецкі ўзначальвае кааліцыйны ўрад Польшчы на чале з партыяй права-каталіцкай арыентацыі «Права і справядлівасць» са снежня 2017 года.

вс