Беларуская Служба

У Варшаве прайшлі ўрачыстасці з нагоды Свята польскай паліцыі

24.07.2023 18:27
24 ліпеня 1919 года ў адроджанай Польшчы была створаная Дзяржаўная паліцыя.
У Варшаве прайшлі ўрачыстасці з нагоды Свята польскай паліцыіPAP/Leszek Szymański

У Варшаве на Замкавай плошчы прайшлі дзяржаўныя ўрачыстасці з нагоды Свята польскай паліцыі. Удзел у мерапрыемстве прынялі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і міністр унутраных спраў і адміністрацыі Мар’юш Каміньскі. Падчас урачыстасцяў былі ўручаныя дзяржаўныя ўзнагароды, адбылося прысваенне чарговых званняў, а выпускнікі паліцэйскіх ВНУ атрымалі першыя афіцэрскія пагоны.

Прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў польскім паліцэйскім за цяжкую службу і ахову парадку. «Іншаземцы, якія прыязджаюць да нас, бачаць, што Польшча – гэта бяспечная краіна», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Свята польскай паліцыі было ўстаноўленае ў 1995 годзе. 24 ліпеня 1919 года ў адроджанай Польшчы была створаная Дзяржаўная паліцыя.

вс