Беларуская Служба

«Гэта не вайна Пуціна, а вайна Расіі, якую падтрымліваюць расіяне»

24.07.2023 21:02
«Нягледзячы на жорсткую вайну супраць Украіны, маштаб расійскіх злачынстваў і нават страты на фронце, расійская армія па-ранейшаму папулярная сярод расіян».
Ваенныя знішчэнні ва Украіне ў выніку нападу Расіі фота: t.me/kazansky2017

Тэзіс пра тое, што вайна супраць Украіны – гэта «вайна Пуціна», – поўны абсурд, лічыць упаўнаважаны ўраду Польшчы па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын. «Гэта не вайна Пуціна, а вайна Расіі, якую падтрымліваюць расіяне», – падкрэслівае чыноўнік.

«Нягледзячы на жорсткую вайну супраць Украіны, маштаб расійскіх злачынстваў і нават страты на фронце, расійская армія па-ранейшаму папулярная сярод расіян», – напісаў у чацвер у «Твітары» Станіслаў Жарын.

На ягоную думку, расійскае грамадства не толькі не паўстае супраць імперскіх планаў Крамля, але нават шукае магчымасці служыць у злачынных вайсковых фармаваннях.

Жарын зазначае, што злачынная палітыка Крамля падтрымліваецца як расійскай элітай, так і звычайнымі грамадзянамі.

вс